У Беларусі да канца года плануюць яшчэ раз павысіць працоўныя пенсіі

Да канца 2018 года ў Беларусі правядуць яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко паведаміў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БЕЛТА.

Жарко нагадаў, што ў траўні працоўныя пенсіі былі павялічаныя. У сярэднім пасля пераразліку пенсіі выраслі на 5,4%. "Дадаткова да травеньскага павышэння ўрад ставіць перад сабой задачу зрабіць у гэтым годзе яшчэ адзін пераразлік працоўных пенсій з улікам росту сярэдняга заробку ў краіне і развіцця эканомікі ў цэлым", — паабяцаў чыноўнік.