У Беларусі цёплая зіма паставіла тэмпературныя рэкорды

У Беларусі цёплая зіма паставіла тэмпературныя рэкорды

У Беларусі цёплая зіма паставіла тэмпературныя рэкорды. 29 снежня ў Мінску слупкі тэрмометраў паказалі 6,6 градуса са знакам плюс — такім чынам, быў абноўлены тэмпературны максімум за 43 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Плюсавыя рэкорды былі пастаўленыя таксама ў іншых гарадах краіны. У Гомелі было 7,8 градуса цяпла (абноўлены рэкорд 1983 года, калі было +7,4). У Віцебску — +5 (раней рэкорд быў у 1994 годзе — +4,7). У Магілёве ў пятніцу было +6,2 градуса, што перавысіла максімум, усталяваны ў 2013 годзе (+4,1).

У бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць нетыпова цёплае для гэтай пары года надвор’е і плюсавыя тэмпературы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі