У Беларусі цалкам выкапалі бульбу – Міністэрства сельскай гаспадаркі

У Беларусі цалкам выкапалі бульбу. Працы праводзіліся на плошчы амаль 43 тысячы гектараў, што складае 100% ад неабходнага. Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны.  Летась у гэты час бульбу яшчэ працягвалі капаць. Сёлета агульная вага сабранай бульбы складае 801 тысячу тон. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне – 186,69 цэнтнера з гектара (летась па стане на аналагічную дату на складала 166,13 ц/га).

Паведамляецца, што найлепшы паказчык па ўраджайнасці сёлета паказала Магілёўская вобласць (амаль 218 ц/га), найгоршы – Віцебшчына (158 ц/га).

http://www.agronews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі