У Беларусі адзначаецца афіцыйны Дзень незалежнасці

У Беларусі адзначаецца афіцыйны Дзень незалежнасці

У Беларусі сёння адзначаецца афіцыйны Дзень незалежнасці. Ужо 20 гадоў запар, з 1997 года гэтае дзяржаўнае свята ладзяць 3 ліпеня. Яно прымеркаванае да дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх войскаў, якое адбылося 3 ліпеня 1944 года.

Па традыцыі святочныя імпрэзы ў сталіцы пачнуцца з ваеннага параду і моладзевага шэсця, якія стартуюць у 10.00 ля стэлы на праспекце Пераможцаў. Затым цягам дня ў Мінску і ва ўсіх іншых гарадах Беларусі пройдуць рознага кшталту забаўляльныя мерапрыемствы з народнымі гуляннямі.

Увечары, у 21.00 у Мінску на пляцоўцы ля стэлы пройдзе канцэрт “Беларусь маладая мая”. У 22.50 адбудзецца акцыя “Заспяваем гімн разам”, а ў 23.00 дадуць святочны салют. У сталіцы залпы салюту дадуць з шасці пазіцый у розных кропках горада.

Да 1997 года Днём незалежнасці ў Беларусі лічылася 27 ліпеня — у гэты дзень у 1991 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Аднак у выніку рэферэндуму 1996 года святкаванне Дня незалежнасці было перанесенае на 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі