У Беларусі аднаўляецца доступ да сайта kyky.org (дакумент)

У Беларусі аднаўляецца доступ да сайта kyky.org, доступ да якога быў абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі ад 15 чэрвеня. Нагадаем, сайт вырашылі заблакаваць за інфармацыю, якая "можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам" нашай краіны. Прэтэнзіі чыноўнікаў палягалі ў тым, што ў матэрыялах kyky.org былі "зняважлівыя выказванні" наконт дзяржаўнага свята — Дня Перамогі, грамадзян краіны, якія ўдзельнічалі ў яго святкаванні. Таксама чыноўнікі знайшлі табуяваную лексіку, зняважлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесіяў.

Дыянаў: Я не шкадую kyky.org. А не трэба пісаць такія матэрыялы

Аднак ужо 24 чэрвеня Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала загад за подпісам першага намесніка міністра Ігара Луцкага "Аб аднаўленні доступа". У ім адзначаецца, што парушэнні заканадаўства былі выпраўленыя, таму доступ да інтэрнэт-рэсурса kyky.org аднаўляецца. Загад абавязковы для ўсіх інтэрнэт-правайдэраў. Некаторыя з іх ужо адрэагавалі і аднавілі доступ, некаторыя яшчэ не паспелі.  

Фота: Fotolia i Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі