У Беларусі адкрыўся першы гіпермаркет у абласным цэнтры

1 лютага ў Магiлёве адкрыўся гiпермаркет "Гиппо". Гэта першы гiпермаркет, якi пабудаваны ў абласным цэнтры Беларусi. Яго будаўнiцтва пачалося напрыканцы 2005 года.
Будынак i аўтастаянка ўзведзены на перакрыжаваннi вулiц Маўчанскага i Габраўскай. Гандлёвая плошча магiлёўскага гiпермаркета — 5,5 тысячы квадратных метраў.

Асартымент тавараў, харчовых i прамысловых — больш за 45 тысяч. Іх цэны дырэкцыя акрэслiвае як прымальныя. У гiпермаркеце знайшлi працу каля трох соцень магiляўчан.

“Звязда”