Вы тут

У Беларусі 24 ліпеня зноў выраслі курсы долара і еўра

Сёння ў Беларусі падаражэлі долар і еўра / БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 24 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,3857 да 2,3898 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,7624 да 2,7711 беларускага рубля. Працягвае таннець расійская валюта: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3399 беларускага (у чацвер — 3,3613).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,21%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.