У Беларусь завабліваюць замежных алігархаў
Бізнэс-авіяцыя будзе развівацца ў Беларусі. Як паведамілі ў авіякампаніі "Белавія", прадстаўнікі расійскага бізнэсу ўжо праявілі зацікаўленасць да гэтага праекта.
Плануецца стварэнне стаянак для прыватных самалётаў, а таксама будаўніцтва ангараў для захоўвання авіятэхнікі. У бліжэйшы час у нацыянальным аэрапорце будзе пабудаваная другая ўзлётна-пасадачная паласа і буйны лагістычны цэнтр.
Спецыялісты мяркуюць, што для Беларусі бізнэс-авіяцыя - "даволі перспектыўны накірунак", а Мінск, дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу, "мае сур'ёзныя стартавыя рэсурсы", інфармуе тэлеканал ОНТ.