У Беларусь прыбыў міністр абароны Азербайджана

13 лістапада ў Мінск з трохдзённым рабочым візітам прыбыў міністр абароны Азербайджана генерал-палкоўнік Сафар Абіеў.
З кіраўніком ваеннага ведамства Азербайджана сустрэнецца міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў. Бакі абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Праграмай візіту прадугледжана азнаямленне азербайджанскай дэлегацыі з узбраеннем і ваеннай тэхнікай беларускага войска, наведванне Ваеннай акадэміі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі