У Беларусь пешшу прыйшоў турыст-нелегал з Даніі

У Беларусь пешшу прыйшоў турыст-нелегал з Даніі

У Беларусь пешшу прыйшоў турыст-нелегал з Даніі. Здарэнне адбылося 23 траўня на чыгуначнай станцыі "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. 24-гадовага замежніка затрымалі ў 100 метрах ад мяжы. З Польшчы ён прыйшоў па чыгунцы. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у датчаніна пры сабе былі карты Беларусі і Расіі, ужо два гады пратэрмінаваны пашпарт і пасведчанне кіроўцы.

Затрыманы заявіў, што ішоў у Мінск з мэтай турызму. Ён знаходзіцца за кратамі, ідзе высвятленне яго асобы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі