У БДУ памёр студэнт

У БДУ памёр студэнт

У БДУ памёр студэнт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Яму стала дрэнна па дарозе ў дэканат. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў адміністрацыі факультэта.

Супрацоўнік адміністрацыі: “Гэта была пятніца, ён ішоў у дэканат браць накіраванне на залік, зайшоў у памяшканне, яму стала дрэнна па дарозе ў адзін з карпусоў. Гэта заўважылі вахцёры, спрабавалі дапамагчы. Пасля выклікалі хуткую, пасля рэанімацыю. Цяпер чакаем заключэнне з лякарні”.

Студэнт вучыўся на 4 курсе, па словах яго аднакурснікаў, у хлопца былі праблемы са здароўем. Раней ён меў інваліднасць, але пасля яе знялі. Ён паходзіў са Случчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі