У баранавіцкім СІЗА абвінавачаны ў забойстве звёў рахункі з жыццём

У баранавіцкім СІЗА абвінавачаны ў забойстве звёў рахункі з жыццём

У баранавіцкім СІЗА ў адзіночнай камеры 5 кастрычніка знойдзенае цела аднаго з фігурантаў справы аб забойстве фермера з Пінскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, 41-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам, паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці.

Па справе аб забойстве фермера праходзяць яшчэ два чалавекі — 21-гадовыя маладыя людзі, адзін з якіх з’яўляецца сынам 41-гадовага мужчыны. Па яго просьбе ўвечары 7 студзеня хлопцы збілі фермера бітамі ля адной з кавярняў у Пінскім раёне, пасля чаго запхнулі ў багажнік аўтамабіля і вывезлі ў лес. Забіў пацярпелага сам арганізатар злачынства — ён сем разоў стрэліў у фермера з траўматычнага пісталета, а затым яшчэ жывога абліў бензінам і падпаліў.

Матывам жорсткага забойства сталі грашовыя пазыкі, якія фермер не вяртаў.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі