У Баранавіцкім раёне мужчына падпаліў стайню, каб выгнаць коней на вадапой

Незвычайны надпал адбыўся ў вёсцы Ліхесельцы Баранавіцкага раёна. Каб выгнаць на вадапой са стайні коней, якія ўпарта не жадалі выходзіць на двор, мужчына вырашыў напалохаць іх вогнішчам.   У выніку ўзнік пажар, які знішчыў дах стайні, сельскагаспадарчы рыштунак і дзве тоны торфу. “Коні не хацелі ісці з хлява на вадапой, і я вырашыў іх выкурыць”, - так патлумачыў свае дзеянні падпальшчык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі