У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў раварыстку і ўцёк з месца ДТЗ

У Баранавіцкім раёне кіроўца збіў раварыстку і ўцёк з месца ДТЗ

У Баранавіцкім раёне на дарозе Баранавічы — Гродна невядомы кіроўца збіў раварыстку. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 18 лютага, паведамляе gaibrest.by

Міліцыя не ведае нават маркі машыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўац, які ехаў у напрамку ад Слоніма да Баранавічаў, збіў 55-гадовую раварыстку, якая рухалася па правым краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку. Жанчына з'яўляецца жыхаркай вёскі Гінцэвічы Баранавіцкага раёна.

Пасля наезду кіроўца ўцёк з месца ДТЗ.

Пацярпелая жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, і яе шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской лякарні. Устаноўлена, што раварыстка была ў святлоадбівальнай камізэльцы. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі