У Баранавічах маланка ўдарыла ў шматпавярховік

Маланка ў Баранавічах

Маланка ў Баранавічах / bar24.by

Пры навальніцы ўвечары 16 ліпеня маланка ўдарыла ў шматпавярховік у Баранавічах, піша выданне BAR24.

Чытачка выдання зняла гэты момант на відэа. Паводле яе, маланка трапіла ў громаадвод аднаго з дамоў па вуліцы Дамейкі.

Дзяўчына кажа, што такі кадр ёй удалося злавіць ўпершыню.

Навальніцы з моцнымі дажджамі, ветрам і градам бушуюць у Беларусі з мінулых выходных. У тых самых Баранвічах у нядзелю, 14 ліпеня, выпаў град памерам з курынае яйка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі