У Баранавічах распрадаюць заляжалы на складах тавар

15 траўня ў Баранавічах распачаўся «месячнік распродажу прадукцыі». Паводле дырэктара Дому гандлю «Вясёлка» Анатоля Траскоўскага, распрадавацца будуць тавары баваўнянага аб'яднання, швачнай фабрыкі «Бараўчанка», абутак «Белкельме», мэбля з Пінску і Ружан. Зніжку плануюць зрабіць на 10%. На адзенне, вырабленае ў 2005-2006г., прапануецца 20% зніжкі. Міжтым на «Бараўчанцы» ляжыць прадукцыі на 1,5 млрд рублёў (3 месячныя цыклы). Баваўнянае аб'яднанне прапануе 8% скідак, хаця назбірала прадукцыі на 25 млрд. рублёў.

Раней падобную акцыю правялі пінскія трыкатажнікі. Праўда, там скідкі былі рэальныя, а кашулі 2005 г. прадаваліся па 1 еўра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі