У Баранавічах праходзіць акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

Незадоўга да пачатку акцыі, якая планавалася ў маладым парку Баранавічаў, парк ачапілі міліцыянты і людзі ў цывільным з відэакамерамі.
З самага ранку ў парку пачаліся працы па абрэзцы дрэваў. Нягледзячы на гэта, крыху больш за сто чалавек выйшлі на мітынг. Нагадаем, прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзенне акцыі пратэсту, але гарвыканакм не даў дазволу.

Дробныя бізнесоўцы пратэстуюць супраць указу прэзідэнта №760, які забараняе наймаць працоўных апроч членаў сям’і. Міліцыянты папярэдзілі прысутных пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаванага мітынгу. А 12.30 мітынг на ўскраіне парка ўсё ж пачаўся. У той жа час за домам афіцэраў з’явіўся аўтобус з міліцыянтамі.

Каля 13.00 былі затрыманыя два моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Вадзім Бегені. Іх абвінавачваюць у бруднай лаянцы. Маладзёнаў пасадзілі ў машыну і адвезлі ў РАУС. На дадзены момант мітынг працягваецца.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі