У Баранавічах браканьер адкупіўся ад турмы вялікім штрафам

Жыхар Баранавіч, які забіў лася, а потым прызнаўся ў гэтым міліцыі, у турму не сядзе. Ён ужо кампенсаваў дзяржаве страты ў 3 млн. 325 тыс. рублёў, засталося сплаціць яшчэ 3 млн. 500 тыс.
Нагадаем, лася шасцёра браканьераў забілі ў траўні. Заспетыя прыродаховай пры тушы, яны паўцякалі, але 32-гадовы Генадзь М. забыўся на месцы мабілку і патранташ. Так яго і знайшлі. Усю віну ён узяў на сябе. Невядома, ці дапамагалі яму сплаціць штраф іншыя браканьеры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі