У Баранавічах больш за 8 тысяч чалавек працуюць няпоўны тыдзень

8300 працаўнікоў баранавіцкіх прадпрыемстваў вымушаныя працаваць няпоўны тыдзень і атрымліваць адпаведна меншыя заробкі. Гэта 10,4% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы горада.  Больш чым за год колькасць працуючых у рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня знізілася ўсяго на 400 чалавек. Разам з тым, у Баранавічах вакансій болей, чым беспрацоўных. Праўда, патрабуюцца пераважна прафесіяналы-будаўнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі