У Бабруйску мост ледзь не абваліўся на чыгунку
Мост у Бабруйску / bobrlife
У Бабруйску на вуліцы Карла Маркса ледзь не абваліўся мост над чыгункай.
Паведамленне пра аварыйную сітуацыю работнікі МНС атрымалі ўдзень 2 сакавіка.
На месцы яны пабачылі, пешаходная частка моста разам з агароджай нахіліліся ў бок чыгункі.
Ратавальнікі абгарадзілі небяспечную зону. Рух транспарту арганізаваны па іншых дарогах горада.
Паведамляецца таксама, што на месца здарэння прыбылі кіраўнік гарвыканкама і машыны ДАІ.