У аўторак у Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла
![У красавіку ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/2255.jpg.webp?itok=TboYSyr1)
У красавіку ў Беларусі / t.me/Zaslavle_Online/
У аўторак, 9 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя толькі ўначы і раніцай на поўначы нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — 10-12 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +24 да +26).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў сераду. Аднак у чацвер пахаладае і ўдзень будзе не больш за 18 градусаў цяпла.
![У аўторак у Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/brTKt871VfY.jpg.webp?itok=BX4GhwNJ)
vk.com/belgidromet
![У аўторак у Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/qlFbvfwxCIA.jpg.webp?itok=WuvEiTHw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.