У аўторак у Беларусі месцамі будзе да 28 градусаў цяпла
На Нарачы ў верасні
У аўторак, 24 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман уначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — 10-12 цяпла, на Гомельшчыне — да +5), у дзённыя гадзіны — ад +22 да +28 (у сталіцы — ад +23 да +25 градусаў).
У сераду ў заходніх і цэнтральных раёнах прагназуюцца дажджы і навальніцы. Удзень будзе да +27. Падобныя ўмовы надвор'я чакаюцца і ў чацвер.
vk.com/belgidromet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.