У АСВОДзе спрагназавалі, дзе чакаць падтапленняў увесну
Паводка, ілюстрацыйнае фота / sb.by
На цяперашні час падтапленняў у Беларусі не зарэгістравана. Але згодна з прагнозамі яны чакаюцца сёлета ўвесну ў некалькіх рэгіёнах.
У прыватнасці, паводка пагражае падтапленнямі ў Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях, заявіла афіцыйная прадстаўніца выканаўчага апарату Рэспубліканскага савета АСВОД Кацярына Міхалёва.
"У Брэсцкай вобласці ў зону магчымага падтаплення трапляюць Столінскі, Пінскі, Брэсцкі і Маларыцкі раёны. У Віцебскай вобласці падтапленні прагназуюцца ў басейнах рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра, у тым ліку на тэрыторыі Мёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў. У Гомельскай вобласці падтапленні магчымыя ў самім Гомелі, а таксама ў Гомельскім і Добрушскім раёнах", — адзначыла яна.
Гэтая зіма была больш снежная, чым мінулыя гады. Мяркуецца, што і паводкі будуць большыя.