У Астраўцы не дазволілі правесці сход у справе будаўніцтва АЭС

Астравецкі райвыканкам адмовіў актывістам грамадскай ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства" правесці сход па пытаннях будаўніцтва АЭС.
Сход жыхароў Астравецкага раёна, на тэрыторыі якога будзе будавацца АЭС, меркавалася правесці 24 красавіка ў кінаканцэртнай зале "Астравец". Да ўдзелу ў дыскусіі пра мэтазгоднасць будаўніцтва атамнай электрастанцыі арганізатары збіраліся запрасіць навукоўцаў, чыноўнікаў і журналістаў.

Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў ініцыятывы Мікалай Уласевіч, грамадскія актывісты прасілі дапамагчы атрымаць дазвол на правядзенне сходу кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея і кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанку. Аднак мясцовыя ўлады спаслаліся на тое, што ў зале праводзяцца толькі масавыя мерапрыемствы з нагоды дзяржаўных святаў.

Пакуль няма адказу на заяўку астравецкіх актывістаў аб правядзенні 25 красавіка антыядзернага пікета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі