У аптэках па-ранейшаму няма супрацьвірусных прэпаратаў

Нягледзячы на гэта, чэргі каля аптэк не знікаюць
У сталічных аптэках па-ранейшаму цяжка знайсці супрацьвірусныя прэпараты і марлевыя павязкі. У продажы так і не з’явіліся Арпетол, Таміфлю і Аксалінавая мазь. Нягледзячы на гэта чэргі ў аптэках не знікаюць. Як даведалася Еўрарадыё ў сталічнай аптэцы “Фаніфарм”, некаторыя лекі могуць з’явіцца на гэтым тыдні:

Супрацоўніца аптэкі Фаніфарм: “Арпетол павінны атрымаць, завод нешта распрацоўвае, “аксалінка” на гэтым тыдні будзе. А вось наконт Таміфлю не ведаю, у нас на складзе яго не было і на пачатак грыпу. Маскі паступаюць патроху, але іх хутка разбіраюць”.

У выніку таго, што гэтыя прэпараты адсутнічаюць у аптэках, пакупнікі ў асноўным набываюць замест іх вітаміны ці звычайныя гарачкапаніжальныя лекі.

Падрабязней пра гэта неўзабаве ў нашым рэпартажы

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі