Вы тут

У апошні дзень сакавіка ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,6023 да 2,5856 еларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,8793 да 2,8446 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2910 беларускага (у панядзелак — 3,2600).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,03%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.