У Akute выйшла live-відэа ў падтрымку новага альбома

У Akute выйшла live-відэа ў падтрымку новага альбома

Гурт Akute прадставіў афіцыйнае live-відэа на песню "Калі б я застаўся з табой" з новага альбома "Пластыка". І, як кажа бас-гітарыст каманды Раман Жыгараў, гэта толькі пачатак:


"Гэта так званае туравае відэа з катэгорыі відосаў, якія гурт здымае падчас менавіта сваіх паездак. У нас яго не хапала, таму мы вырашылі заняцца такой справай, як канцэртны выступ. Увогуле, чакаецца не адно відэа на песні з новага альбома ад розных аўтараў".

Відэа здымалася ў віцебскім Beathles-клубе. Яго рэжысёрам выступіў фатограф Антон Якаўлеў.


Чацвёрты альбом Akute "Пластыка" выйшаў тыдзень таму. Яго канцэртная прэзентацыя пройдзе 4 лістапада ў сталічным клубе "Брюгге".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі