У дачыненні да аршанскага апазіцыянера распачалі крымінальную справу

У дачыненні да аршанскага апазіцыянера распачалі крымінальную справу

У дачыненні да аршанскага апазіцыянера Ігара Грышанава распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Прысваенне або растрата маёмасці асобай, якой яно даверана" (ч. 1 арт. 211 КК). Актывісту пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў са штрафам або без штрафу, а таксама забарона займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Грышанаў лічыць крымінальную справу помстай за актыўную грамадскую пазыцыю і дзейнасць на карысць аднавяскоўцаў, інфармуе Радыё Свабода.

Ігар Грышанаў шмат гадоў быў старэйшынам вёскі Стаўры, узначальваў газавы кааператыў (якраз праверка дзейнасці апошняга і стала нагодай для крымінальнай справы). Яго затрымалі напярэдадні "Маршу недармаедаў" у Оршы і пратрымалі за кратамі амаль 72 гадзіны. Раніцай 15 сакавіка Грышанава адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання, аднак адразу ж з ім распачалі следчыя дзеянні — у вёсцы апісвалі яго маёмасць.

Грышанаў лічыць нагоду для распачацця крымінальнай справы цалкам беспадстаўнай. Ціск на яго ўзмацніўся пасля таго, як ягоная аграсядзіба стала пляцоўкай для культурніцкіх падзеяў рэгіёну. За некалькі дзён да затрымання аграсядзібу абрабавалі невядомыя, яны ўзламалі сейф і забралі папкі з дакументамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі