У 44 гады памерла журналістка Святлана Малышка

Святлана Малышка

Святлана Малышка / ganc-chas.by

У 44 гады раптоўна памерла журналістка Святлана Малышка. Яна была карэспандэнткай незалежнага інтэрнэт-выдання "Ганцавіцкі час". У Малышка засталося двое непаўналетніх дзяцей ва ўзросце 9 і 11 гадоў.

У "Ганцавіцкім часе" Святлана Малышка працавала 20 гадоў. "Наўрад ці знойдзецца чалавек, якога Святлана пакрыўдзіла, не лічачы, можа, незадаволенасці нейкіх бакоў, калі пісала праўду і называла аб’ектыўныя факты,піша рэдакцыя. — Сотні яе артыкулаў на сацыяльныя тэмы выйшлі ў друк на працягу двух дзясяцігоддзяў. За кожным ёсць гісторыя супольнасці людзей ці асобных герояў".

Некаторыя публікацыі выклікалі незадавальненне мясцовай улады. Аднойчы да журналісткі прыходзіла міліцыя, яе выклікалі на "размову".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі