У 30 раёнах увялі забарону на наведванне лясоў

У 30 раёнах увялі забарону на наведванне лясоў

У 30 раёнах Беларусі ўвялі забарону на наведванне лясоў — гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона дзейнічае ў наступных раёнах:

  • Гродзенская вобласць — Астравецкі, Воранаўскі, Лідскі, Іўеўскі раён;
  • Брэсцкая вобласць — Маларыцкі раён;
  • Магілёўская вобласць — Краснапольскі, Касцюковіцкі, Хоцімскі, Бялыніцкі раёны;
  • Мінская вобласць — Стоўбцаўскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Салігорскі, Любанскі раёны;
  • Гомельская вобласць — Кармянскі, Чачэрскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Гомельскі, Лоеўскі, Брагінскі, Хойніцкі, Рэчыцкі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Мазырскі раёны.

Інфармацыя аб увядзенні або зняцці забароны на наведванне лясоў размяшчаецца на інтэрактыўнай карце сайта Мінлясгаса, якая аператыўна абнаўляецца.

У Беларусі ўсталявалася анамальная для чэрвеня спёка з тэмпературай вышэй за кліматычную норму. У сувязі з гэтым небяспека пажараў значна ўзрасла. Гарачыня будзе трымацца да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі