Вы тут

У 2021-м у Беларусі пройдзе камандны ЧЕ па лёгкай атлетыцы

pixabay.com

У чэрвені 2021-га ў Мінску пройдзе камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў суперлізе. Такое рашэнне прыняў кіраўнік Міжнароднай лёгкатлетычнай асацыяцыі Свейн-Арне Хансэн. "Прессбол" адзначае, што нядаўна ў Нарвегіі прайшоў чэмпіянат Еўропы ў першай лізе, на якім беларускія спартсмены не змаглі прабіцца ў суперлігу. Адзіную пуцёўку заваявала Партугалія, Беларусь заняла другое месца. Тым не менш, беларусам гарантаванае месца ў ЧЕ-2021, паколькі яны гаспадары спаборніцтваў. За ўзнагароды пазмагаюцца дзевяць зборных.

Па словах Хансэна, мінскі стадыён "Дынама" пасля рэканструкцыі стаў адным з найлепшых на кантыненце для лёгкай атлетыкі.

БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.