У 14:00 у эфіры Еўрарадыё лідар Neuro Dubel юбіляр Аляксандр Кулінковіч

У 14:00 у эфіры Еўрарадыё лідар Neuro Dubel юбіляр Аляксандр Кулінковіч

18 траўня лідару Neuro Dubel Аляксандру Кулінковічу споўнілася 45 гадоў. Большую частку жыцця, а дакладней 28 гадоў, музыка кіруе культавым гуртом, з якім выдаў 15 поўнафарматных альбомаў і рыхтуе да выдання яшчэ адзін. З нагоды дня нараджэння “Дзюбель” адыграе вялікі сольны канцэрт у клубе “Мулен Руж”, ужо сёння ўвечары.

А ў 14:00 Аляксандр Кулінковіч завітае ў студыю Еўрарадыё. Што такое 45 гадоў для рокера, ці адбіваецца ўзрост на творчасці, калі чакаць наступны альбом і іншыя святочныя сантыменты можна будзе пачуць у нашым жывым эфіры і ў відэатрансляцыях праз нашы сацыяльныя сеткі.

Чакаем вашых віншаванняў і пытанняў Аляксандру Кулінковічу!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі