Тытунёвая фабрыка “Нёман” намагаецца пазбавіцца ад “Беламора”

Гродзенская тытунёвая фабрыка намагаецца пазбавіцца цыгарэтаў “Беламор”, але спыніць выпуск гэтай прадукцыі ёй пакуль не дазваляюць. Паводле словаў намесніка дырэктара прадпрыемства Дзмітрыя Чугая, “Беламор” складае толькі каля 1% ад усёй прадукцыі “Нёмана” (атрымліваецца каля 10-11 мільёнаў цыгарэт альбо 400 тысяч пачак у месяц!).

“Паколькі нам не вельмі выгадна іх вырабляць, мы накіравалі адпаведны ліст у Міністэрства гандлю, што нам трэба падняць кошт на “Беламор” да адпаведнага ўзроўню. Зараз чакаем адказу”, - кажа Чугай.

Людзей, якія маюць настальгію па савецкім мінулым, не шкадуюць свайго здароўя і купляюць цыгарэты “Беламор” не шмат, таму на фабрыцы прагназуюць павелічэнне колькасці нерэалізаванай прадукцыі. Зараз цэх, дзе яны вырабляюцца, загружаны працай толькі на 50%.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі