Вы тут

Тыкток выдаліў акаўнт дзяржаўнай "Мінскай праўды"

Прапагандысты абураныя / pixabay.com

Тыкток выдаліў акаўнт дзяржаўнай "Мінскай праўды". У яго налічвалася 40 тысяч падпісчыкаў. Прапагандысты гэтым вельмі абураныя і вымушаныя завесці новы акаўнт.

Тыкток і раней блакаваў акаўнты з адкрытай прапагандай нянавісці ці пагрозамі, але "Мінскую праўду" чамусьці не чапалі. Гэтае выданне рэгулярна бэсціць апазіцыю і проста нязгодных з палітыкай уладаў людзей, бел-чырвона-белую сімволіку. Летась скандал выклікала карыкатура са свастыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.