Twitter запусціў новую функцыю — публікацыю галасавых паведамленняў
![Twitter запусціў новую функцыю — публікацыю галасавых паведамленняў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-06-02t105921z_1656130726_rc2y0h9q1u66_rtrmadp_3_usa-election-trump.jpg.webp?itok=ETozaZeU)
Twitter запусціў новую функцыю — публікацыю галасавых паведамленняў. Яно не павінна перавышаць 140 секунд. Калі запіс будзе больш працяглы, яго аўтаматычны разаб'юць на некалькі твітоў, паведамляе прэс-служба кампаніі. Там адзначаюць, што новаўвядзенне мусіць зрабіць выкарыстанне Twitter "больш чалавечным".
Новая функцыя пакуль тэстуецца і ёй можа скарыстацца толькі абмежаваная колькасць карыстальнікаў.
You can Tweet a Tweet. But now you can Tweet your voice!
— Twitter (@Twitter) June 17, 2020
Rolling out today on iOS, you can now record and Tweet with audio. pic.twitter.com/jezRmh1dkD
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.