Тurkish Airlines не будзе лётаць у Беларусь як мінімум да канца года

Борт Turkish Airlines / turkishairlines.com
Борт Turkish Airlines / turkishairlines.com

Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines прадоўжыла адмену рэйсаў у Беларусь да канца года. Апошні раз кампанія абвясціла, што прыпыняе палёты да канца кастрычніка. Рэйсы ў Мінск, а таксама расійскія гарады Сочы, Растоў і Екацярынбург былі адмененыя пасля пачатку вайны ва Украіне. Аэрапорт Растова з 24 лютага наогул зачынены.

Акрамя таго, Расавіяцыя напярэдадні чарговым разам таксама прадоўжыла забарону на палёты ў Растоў і яшчэ 10 аэрапортаў на поўдні Расіі.

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" лётае ў Стамбул і на турэцкія курорты, але вымушаная аблятаць закрыты рэгіён. Праз гэта час у дарозе істотна даўжэйшы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі