Турцыя: па справе тэракту ў Рэйханлы затрымана ўжо 9 чалавек

Пра гэта паведаміў журналістам у нядзелю віцэ-прэм’ер краіны Бешыр Аталай.


“Мы дасягнулі найвышэйшых вынікаў у расследаванні тэрактаў. Яшчэ некалькі чалавек шукаюць. Але не думаю, што іх пошук зойме шмат часу”, — сказаў ён.



Міністр унутраных справаў Муамер Гюлер дадаў, што сярод затрыманых ёсць арганізатары тэракту.
“Мы ўжо маем іх прызнальныя паказанні. Пошук астатніх саўдзельнікаў працягваецца, мы ведаем іх імёны”, — сказаў ён. Паводле яго словаў, следства мае падрабязныя доказы, звязаныя з дзеяннямі затрыманых, маршрутам іх перасоўвання, узарванымі машынамі”.



На дадзены момант колькасць загінулых дасягнула 46 чалавек, з іх 38 апазнаныя. Сярод іх 35 турэцкіх грамадзян і трое сірыйцаў.



Два выбухі з інтэрвалам у 15 хвілінаў прагрымелі ў суботу ў горадзе Рэйханлы ля будынку мэрыі і ў прамысловым раёне. Раненні атрымалі болей за 140 чалавек.


Амаль траціна насельніцтва гораду — 20-25 тысяч чалавек — гэта сірыйскія бежанцы. Праз некалькі гадзінаў пасля выбухаў віцэ-прэм’ер Турцыі Бюлент Арынч заявіў, што не выключае датычнасць сірыйскіх уладаў да арганізацыі тэракта, каб нанесці ўдар па шматлікіх сірыйскіх бежанцаў.



Дамаск абверг падобныя абвінавачанні і заклікаў Турцыю аб’яднаць намаганні ў барацьбе з тэрарызмам, паведамляе РИА Новости

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі