Турчынава абстралялі па дарозе ў Данецкі аэрапорт

У сераду, 21 студзеня, пад абстрэл па дарозе ў Данецкі аэрапорт патрапіў Аляксандр Турчынаў, сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Як інфармуе "Украінская праўда", здарэнне адбылося каля населенага пункта Вопытнае. Кугуар (лёгкі бронетранспарцёр), на якім ехаў Турчынаў, трапіў пад абстрэл баевікоў. З якой зброі ён вёўся, не паведамляецца.

У машыны адарвала кола, яго давялося мяняць пад абстрэлам. Сам Аляксандр Турчынаў не пацярпеў.

Нагадаем, 22 студзеня руіны Данецкага аэрапорта пакінулі апошнія яго абаронцы. Кіраўніцтва Украіны прыняло рашэнне аб спыненні абароны. Аэрапорт цалкам пераўтварыўся ў руіны, там не засталося будынкаў, якія маглі б быць апорнымі пунктамі для "кібаргаў" (менавіта так называюць украінскіх абаронцаў аэрапорта).

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі