Вы тут

Тры магілёўскія і адзін маладзечанскі ТГ-чаты прызнаныя экстрэмісцкімі

Чатыры рэгіянальныя ТГ-чаты прызнаныя экстрэмісцкімі / t.me/gubopRB

Яшчэ чатыры ТГ-чаты прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе ГУБАЗіК.

7 чэрвеня суд Ленінскага раёна Магілёва ўнёс у спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-чаты "Горкі для жыцця", "Машэка ЧАТ" і "Магілёў Спадарожнік". 10 чэрвеня суд Маладзечанскага раёна дадаў туды тэлеграм-чат "Маладзечна для жыцця Chat".

Абвінавачанні выстаўляюцца традыцыйныя: інфармацыя, накіраваная на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, заклікі да нанясення шкоды нацбяспекцы, супраціву праваахоўнікам, непрыязнасць да прадстаўнікоў дзяржорганаў і распальванне сацыяльнай варожасці па палітычных і ідэалагічных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.