Тры гады таму была забітая беларуская журналістка Вераніка Чаркасава

Тры гады назад, 20 кастрычніка 2004 года, у сваёй кватэры была па-зверску забітая журналістка газеты “Салідарнасць” Вераніка Чаркасава. Злачынцы дагэтуль не знойдзеныя.
Пракуратура перыядычна робіць заявы аб нейкім “следчым прагрэсе”, але, падобна, гэта не больш за фармальнасць.

Зрэшты, няма сэнсу крытыкаваць праваахоўныя органы — пры цяперашняй уладзе яны забойцаў сапраўды не знойдуць. На жаль, вельмі мала можам паўплываць на сітуацыю сёння і мы, беларускія журналісты, піша “Салідарнасць”.

У барацьбе дабра са злом у адной асобна ўзятай краіне пакуль святкуюць цёмныя сілы. Але так будзе не заўсёды. Выданне публікуе адны з лепшых артыкулаў забітай журналісткі. Прачытаць іх можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі