Трое ўкраінцаў загінулі ў Брэсцкай вобласці
Трое грамадзян Украіны загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні каля пасёлка Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэстчыны. Грамадзяне Ўкраіны ехалі на мікрааўтобусе "Фольксваген" у напрамку Брэста. Мікрааўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем ЗІЛ, які стаяў на ўзбочыне дарогі. У выніку трое пасажыраў загінулі, а кіроўца "Фольксвагена" і яшчэ 5 пасажыраў, таксама грамадзяне Ўкраіны з целавымі пашкоджаннямі змешчаныя ў лякарню.
Інтэрфакс
Інтэрфакс