Трое супрацоўнікаў слуцкай газеты "Інфа-Кур’ер" застаюцца за кратамі. Гаворка ідзе пра галоўнага рэдактара Сяргея Станкевіча, а таксама пра Глеба Рулёва і Алега Рубчэню. Яны так і не выйшлі на волю, піша @viasna96. Прычына затрымання невядомая.
15 сакавіка стала вядома пра ператрус у рэдакцыі недзяржаўнага выдання і пра затрыманне некалькіх супрацоўнікаў. Ва ўсіх прысутных узялі падпіскі аб неразгалошванні.
Таксама ў сераду прайшоў ператрус у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча.