Трое мужчын у Гомелі напалі на жанчыну, збілі, вывезлі за горад і забралі грошы

Трое мужчын у Гомелі напалі на жанчыну, збілі, вывезлі за горад і забралі грошы

У Гомелі трое мужчын схапілі жанчыну, заштурхалі ў машыну і вывезлі за горад, інфармуе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.

Паведамленне пра інцыдэнт гомельскія міліцыянты атрымалі 2 жніўня каля 20:40. Жыхары дома на вуліцы Быхаўскай распавялі, што на іх вачах невядомыя збілі жанчыну, заштурхалі яе ў белую "БМВ" і з'ехалі ў невядомым напрамку. Вышукам аўтамабіля выкрадальнікаў займаліся ўсе мабільныя і пешыя нарады міліцыі. 

Адзін з экіпажаў ДАІ заўважыў адшукванае аўто падчас руху ў бок абласнога цэнтра па трасе Чарнігаў-Гомель. Кіроўца машыны праігнараваў патрабаванне прыпыніцца, і даішнікі пачалі пераслед.

Знайшлі "БМВ" на вуліцы Севастопальскай. За рулём была 35-гадовая жанчына-ўладальніца. Гамяльчанка была збітая. Медыкі, выкліканыя на месца здарэня, шпіталізавалі яе ў Гомельскую абласную клініку. Аднак пацярпелая паспела паведаміць аператыўнікам неабходную інфармацыю і прыкметы злачынцаў. Неўзабаве аднаго з нападнікаў, 17-гадовага хлопца, затрымалі. 

Пазней жанчына расказала, што вярнулася дадому на сваім аўто, калі да яе нечакана падбеглі трое невядомых. Яе збтлт, запхнулі ў машыну і выехалі за горад да лесу. Там нападнікі запатрабавалі аддаць ім грошы.

У багажніку маладыя людзі забралі 5000 долараў і паехалі назад у Гомель. Заехаўшы у двары, яны трапілі ў тупік, кінулі пацярпелую ў машыне і ўцяклі. Жанчына сама перасела за руль і паехала з двароў на вуліцу, дзе і сустрэла даішнікаў.

Праваахоўнікі кажуць, што ўжо ведаюць двух іншых нападнікаў, іх шукаюць. Усе трое раней судзімыя. Следчыя пачалі крымінальную справу за разбой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі