Вы тут

Трэйлер расійскага серыяла "Чарнобыль" выклікаў ажыятаж

Скрыншот з трэйлера.

Трэйлер расійскага серыяла "Чарнобыль" (рэжысёр — Аляксей Мурадаў) выклікаў ажыятаж. У інтэрнэце ён найхутчэй з'явіўся выпадкова. Трэйлер змясцілі на YouTube-канале акцёра Ігара Пятрэнкі, які выканаў у серыяле галоўную ролю. Неўзабаве яго выдалілі, але было ўжо запозна — відэа паспелі спампаваць.

Многія аматары кіно параўноўваюць расійскі серыял з "Чарнобылем" тэлеканала НВО. І гэтае параўнанне відавочна на карысць амерыканскага серыяла.