Трэнера па тхэквандо з Пружанаў падазраюць у педафіліі

Трэнера па тхэквандо падазраюць у педафіліі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Трэнера па тхэквандо падазраюць у педафіліі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

34-гадовага жыхара Пружанаў затрымалі за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына быў трэнерам па тхэквандо ў адной з гарадскіх школ. Паводле звестак міліцыі, з сакавіка 2018 года па лістапад 2021 года ён неаднаразова здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да сваіх падапечных. На сёння вядома пра пяць пацярпелых дзяўчынак.

Мужчына прызнаў сваю віну. На яго пачалі крымінальную справу. Пружанцу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Следчыя правяраюць, ці не мае ён дачынення да іншых аналагічных злачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі