Трэнер Карполь пакідае жаночую валейбольную зборную Беларусі

Мікалай Карполь пакідае зборную Беларусі. Сам трэнер, паводле інфармацыі "Прессбола", патлумачыў, што сутыкнуўся з тым, што федэрацыя не адстойвае свае інтарэсы.
Як прыклад ён згадаў, што нейкі час таму шмат якія гульцы з'ехалі за мяжу і змянілі грамадзянства. Гэтыя людзі, на думку трэнера, ніяк не абароненыя, краіна за іх не змагалася. Так, Юлія Андрушко і Аліна Буцько (Сарока) атрымалі расійскія пашпарты, Вольга Карпава і Юлія Куцко сталі гульцамі зборнай Казахстана, а Ксенія Каваленка і Дар'я Заманава (Цішанкова) гуляюць за Азербайджан.

Тым часам старшыня Беларускай федэрацыі валейболу Барыс Батура кажа, што расстанне з Карполем адбылося з узаемнай згоды бакоў. Батура вінаваціць Карполя ў тыім, што наша жаночая зборная не атрымала пуцёўку на чэмпіянат Еўропы. Але Карполю, маўляў, цяжка адначасова ўзначальваць і "Уралачку", і зборную. Тым не менш спецыяліст узначаліць нашу трэнерскую раду.

8 лістапада на паседжанні прэзідыума БФВ пераемніка Карполя абяруць з двух кандыдатаў. Гэта галоўны трэнер "Мінчанкі" Алег Гулевіч і яго асістэнт Віктар Ганчароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі