Трамп збіраецца стварыць уласную сацыяльную сетку

Трамп збіраецца стварыць уласную сацыяльную сетку

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца стварыць уласную сацыяльную сетку. Пра гэта ў эфіры тэлеканала Fox News заявіў яго дарадца Джэйсан Мілер. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў канцы вясны ці ў пачатку лета 2021 года ("праз два ці тры месяцы"). Новы праект Трампа "цалкам зменіць правілы гульні", падкрэсліў Мілер. Паводле яго слоў, сацсетка будзе буйная, экс-прэзідэнт спадзяецца на ўдзел дзясяткаў мільёнаў карыстальнікаў.

Яшчэ ў прэзідэнцтва Дональда Трампа Twitter назаўжды закрыў яго акаўнт, а Instagram, Facebook, YouTube заблакавалі яго акаўнты да заканчэння паўнамоцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі