Трагедыя Марыупаля: у аблозе без ежы і боепрыпасаў. Чаму не ідзе дапамога?

Разбураны Марыупаль / Reuters / Alexander Ermochenko
Разбураны Марыупаль / Reuters / Alexander Ermochenko

— Мы ўпэўненыя, што аперацыя па дэблакадзе Марыупаля ўвойдзе ў гісторыю як гераічны подзвіг нашага народа. Але калі яна не адбудзецца — гэта ўвойдзе ў гісторыю як вялікая ганьба, гаворыць палымяную прамову з абложанага горада намеснік камандуючага палка "Азоў" Святаслаў Паламар.

Чаму УСУ не ідуць на прарыў у Марыупаль? Што перашкаджае дэблакадзе?

Трагедия Мариуполя: в осаде без еды и боеприпасов. Почему не идёт помощь?

— Занадта вялікая адлегласць да іншых украінскіх часцей, — адказвае на пытанне Еўрарадыё дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. — Кідок украінскіх вайскоўцаў на некалькі сотняў кіламетраў ва ўмовах стэпу, ва ўмовах перавагі Расіі ў паветры можа стаць самагубным. Таму няма рэальнай магчымасці.

Украіна не мае такой колькасці дальнабойнай артылерыі або ракет "зямля — зямля", якія дазволілі б нанесці эфектыўны ўдар па расійскіх падраздзяленнях і дэблакаваць Марыупаль. Флоту для таго, каб зайсці ў Марыупаль з мора і эвакуяваць людзей на караблях, ва Украіны на сённяшні момант няма.

Трагедия Мариуполя: в осаде без еды и боеприпасов. Почему не идёт помощь?

— Не думайце, што ва Украіны больш рэсурсаў, чым у Расіі, расказвае ў эфіры Еўрарадыё ваенны эксперт Ягор Лебядок. — Украіна абмежаваная ў рэсурсах, у боепрыпасах і ў войсках. Асабліва калі яшчэ былі кірункі пад Кіевам, то натуральна, што Кіеў трэба было трымаць.

Калі адышлі на ўсход, то трэба было прыкрываць тылы і не дапусціць абкружэння, якое чакае на Данбасе ўкраінскую групоўку. Таму што гэтая групоўка баяздольная, шматлікая і рызыкаваць ёй не мае сэнсу. І магчыма, што проста няма рэсурсаў для таго, каб правесці сур'ёзныя дзеянні па дэблакаванні горада. Думаю, калі б маглі, то зрабілі б. Стаяць іншыя задачы.

Ідэалагічнае і стратэгічнае значэнне Марыупаля

Расіяне адышлі ад Кіева і Чарнігава, пакінулі Чарнобыльскую АЭС, але ў Марыупаль учапіліся не на жарт. У чым прычына?

Трагедия Мариуполя: в осаде без еды и боеприпасов. Почему не идёт помощь?
Разбураны Марыупаль / t.me/polkazov

— Логіка РФ у тым, што ўзяцце горада дазваляе прабіць сухапутны калідор ад Крыма і ўсталяваць кантроль над магутным марыупальскім портам, — кажа Яўген Магда. — У грамадскай свядомасці ёсць адчуванне, што там абараняецца толькі полк "Азоў". Але гэта не так. Там байцы сіл спецыяльных аперацый, памежнікі, паліцыя. Калі Марыупаль падзе, то не менш за дзесяць тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія яго блакуюць, будуць перакінутыя на штурм іншых гарадоў на Данбасе.

На сённяшні момант Марыупаль сваю задачу ў ваенным плане выканаў. Аблога, якая магла працягвацца сем-дзесяць дзён, а доўжыцца ўжо больш за сорак, дазволіла ўкраінскім сілам згрупавацца і больш эфектыўна стрымліваць наступ расіян на іншых участках. Для Расіі цяпер аблога Марыупаля мае ў першую чаргу ідэалагічнае значэнне.

— У Марыупалі расіяне чакалі сур'ёзнага супраціву, таму, у адрозненне ад іншых раёнаў, там яны паспяхова прасоўваліся. Задача была ўзяць горад у блакаду і далей разбіваць яго паэтапна. На Марыупаль былі кінуты сур'ёзныя сілы, — падкрэслівае Ягор Лебядок.

 

У першую чаргу патрэбныя боепрыпасы

Трагедия Мариуполя: в осаде без еды и боеприпасов. Почему не идёт помощь?
Камандзір палка "Азоў" падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка і намеснік камандзіра батальёна марской пяхоты ВМС Украіны ў Марыупалі маёр Сяргей "Валына". Людзям Валыны ўдалося дабрацца да азоўцаў, цяпер яны абараняюцца плячо ў плячо / t.me/polkazov

Некалькім сотням марскіх пехацінцаў удалося аб'яднацца з палком "Азоў". Якія цяпер шанцы выстаяць у абаронцаў Марыупаля?

— Нават калі ежу, умоўна, можна дзесьці па кватэрах знайсці, то дзе ўзяць боепрыпасы? — задаецца пытаннем Ягор Лебядок. — Ва ўмовах бою ў горадзе не заўсёды ёсць магчымасць забраць "Калашнікаў" у чалавека, які ляжыць цераз вуліцу — таму што яна прастрэльваецца. Боепрыпасамі забяспечыць складана, асабліва калі гаворка пра тысячу чалавек. Нават калі яны [марпехі] злучыліся з палком "Азоў", то гэта скучыць, палепшыць назіранне, але пытання з боепрыпасамі гэта не вырашае.

— Расіяне неаднаразова бамбілі Марыупаль. Яго абаронцы адбіваюцца ва ўмовах дэфіцыту вады, прадуктаў, боепрыпасаў, — апісвае сітуацыю Яўген Магда. — Да вайны там жыло больш за паўмільёна людзей, цяпер — каля 150 тысяч. Эвакуацыя з Марыупаля праходзіць вельмі павольна. Расія эвакуацыі Марыупаля не хоча. Яна імкнецца яго захапіць, каб схаваць сляды сваіх злачынстваў.

 

Здавацца або змагацца да канца?

Трагедия Мариуполя: в осаде без еды и боеприпасов. Почему не идёт помощь?
Дзяніс Пракапенка / t.me/polkazov

— Не рабіце герояў з дэзерціраў і байцоў, якія добраахвотна здаліся ў палон. Яны выбралі шлях ганьбы. Ні ў якім разе гэтых людзей гераізаваць не варта, — заклікае з Марыупаля камандзір "Азова" Дзяніс Пракапенка.

Калі падмога не прыйдзе, то скончацца ежа, вада, патроны. Тут ужо не будзе ісці гаворкі пра добраахвотную або нядобраахвотную здачу — гэта "тэхнічны палон".

— Папа Рымскі Францішак ужо назваў Марыупаль "горадам-пакутнікам". Я не змагу сказаць лепш, чым Папа Рымскі, — кажа Яўген Магда. — Яшчэ ніколі ў дваццаць першым стагоддзі паўмільённы горад не станавіўся горадам-пакутнікам. Ніхто не павінен асуджаць украінскіх вайскоўцаў, якія трапяць там у палон. Гэта вайна. Усе гэтыя хлопцы выканалі загад. Яны не проста стаялі да канца, яны здолелі пратрымацца нашмат даўжэй, чым гэта было неабходна.

— Думаю, калі скончыцца вайна, гэтую аперацыю будуць вывучаць. Сорак пяць дзён трымаць горад, які прасуе артылерыя і авіяцыя, — тут, безумоўна, трэба аддаць належнае тым, хто рыхтаваў абарону Марыупаля, — рэзюмуе Ягор Лебядок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі