Том Ёрк напісаў музыку да фільма пра Тыбет

Адразу тры новыя песні фронтмэна Radiohead Тома Ёрка (Thom Yorke) можна будзе пачуць у фільме «When The Dragon Swallowed The Sun» рэжысёра Дзірка Саймана. Дакументальная карціна, вытворчасць якой заняла сем гадоў, прысвечаная змаганню за вызваленне Тыбета ад кітайскай акупацыі.

Акрамя Ёрка, у працы над стварэннем саўндтрэка да фільма таксама ўзялі ўдзел брытанскі музыка і выканаўца Дэміэн Райс (Damien Rice) і вядомы кампазітар Філіп Глас. У стужцы выкарыстаныя фрагменты выступаў Далай-ламы, Архібіскупа Дэсмонда Туту і Рычарда Гіра – аднаго з «зорных» спікераў руху Free Tibet.

Дата выхаду «When The Dragon Swallowed The Sun» на экраны пакуль невядомая. Падрабязнасці будуць анансаваныя на сайце праекту ў хуткім часе.

Фота: www.uralpolit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі