Вы тут

TikTok ацанілі на 50 млрд долараў

Нейкія інвестары плануюць купіць TikTok у кітайцаў / Reuters

TikTok ацанілі на 50 млрд долараў, паведамляе Reuters. Гэта зрабілі неназваныя інвестары, якія плануюць купіць сервіс у кітайскай прыватнай холдынгавай інтэрнэт-кампаніі ByteDance Ltd. Таксама паведамляецца, што гадавая выручка TikTok ацэньваецца на суму ў 1 мільярд долараў.

Гэта неафіцыйная інфармацыя, інфармагенцтва спасылаецца на сваю крыніцу. Адзначаецца, што кампанія ніякага рашэння пакуль не прыняла і ёсць сумненні, што ў выніку яна пойдзе на здзелку. Як вядома, амерыканскія ўлады падазраюць кітайскія сервісы ў сувязі з урадам Кітая. Тым жа TikTok нельга карыстацца дзяржслужачым у ЗША на службовых прыстасаваннях.

TikTok — гэта сервіс для стварэння і прагляду кароткіх відэа. Ён быў заснаваны чатыры гады таму і хутка атрымаў папулярнасць. Па некаторых ацэнках, сусветная аўдыторыя сервіса складае каля паўмільярда чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.